Каталунскі парламент абвесціў незалежнасць рэгіёну ад Іспаніі

video

Барсэлона. 3 кастрычніка 2017 года. Фота – Кацярына Андрэева

Каталунскі парламент ухваліў стварэнне «каталонскай рэспублікі як суверэннай, дэмакратычнай і сацыяльнай незалежнай дзяржавы».

За аддзяленне рэгіёну ад Іспаніі прагаласавалі 70 дэпутатаў, 10 былі супраць. Дэпутаты трох партый, якія выступаюць супраць незалежнасці Каталунні, пакінулі пасяджэнне парламенту перад галасаваннем.

Тысячы каталунцаў сабраліся ля парламенту, каб адсвяткаваць абвяшчэння незалежнасці, піша La Vanguardia.

1 кастрычніка ў Каталунні прайшоў рэферэндум аб незалежнасці, на якім аддзяленне падтрымала большасць удзельнікаў галасавання. Улады Іспаніі лічаць рэферэндум незаконным. На мінулым тыдні прэм’ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой заявіў, што Мадрыд уводзіць у дзеянне 155-ы артыкул канстытуцыі Іспаніі, каб «аднавіць законнасць»: урад і парламент Каталунні будуць распушчаны, і ў правінцыі ў бліжэйшыя 6 месяцаў будуць праведзены датэрміновыя выбары.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары