Капыльскі раённы Савет дэпутатаў рыхтуе рашэнне аб вызначэнні новага «дня нараджэння» гораду.
На падставе археалагічных даследаванняў (былі праведзеныя ў 1996-1999 гг., 2005-м і 2007-м), а таксама знойдзенай у Статутнай грамаце аб утварэнні Тураўскай епархіі згадцы (1006 г.), Капыль можа пастарэць на 268 гадоў.
У верасні ініцыятыву аб змене актуальнай даты заснавання гораду з 1274-га на 1006 год ацэняць эксперты ў галіне права.
Фота: postalovsky-a.livejournal.com
ЮВ, belsat.eu, паводле kurjer.info