Канада пашырыла санкцыі супраць Расеі


У спісе Іосіф Кабзон, прапагандыст Кісялёў, лідар «Начных ваўкоў».

Новыя санкцыі агулам тычацца 37 фізічных асобаў і 17 прадпрыемстваў з Расеі і Украіны. Пра гэта паведамляецца на старонцы прэм’ер-міністра краіны.

У паведамленні адзначаецца, што меры прынятыя ў сувязі з агрэсіяй Расеі, а пазіцыя Канады па незаконнай акупацыі Украіны застаецца нязменнай.

Новыя абмежавальныя меры ЕЗ супраць Расеі дзейнічаюць з 16 лютага. У яго ўвайшлі 19 фізічных і 9 юрыдычных асобаў. Пад фізічнымі і юрыдычнымі асобамі маюцца на ўвазе сепаратысты і сепаратысцкія арганізацыі.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў