Менскія камунальнікі стварылі карпаратыўны каляндар на 2018 год у стылі беларускіх святаў і звычаяў.
У якасці мадэляў выступілі праграмісты і спецыялісты «Цэнтру інфармацыйных тэхналогіяў Менгарвыканкаму».
На прадпрыемстве прызнаюцца, што падчас падрыхтоўкі календара ўзнікалі розныя складанасці: як з пошукам нацыянальных касцюмаў, так і ў плане абыгрывання сюжэтаў. Ідэі ўдалося рэалізаваць дзякуючы дапамозе Беларускага дзяржаўнага моладзевага тэатру.
Глядзіце таксама: