«КамАЗ» распачынае тэсты беспілотнага цяжкавіка


Інжынеры «КамАЗу» рэалізуюць праект сумесна з «ВИСТ Групп» і Cognitive Technologies. Першыя тэсты пройдуць на спецыяльнай трасе ў Нагінску (Расея).

На расейскіх дарогах агульнага карыстання беспілотныя цяжкавікі, зробленыя на базе «КамАЗ – 5350», з’явяцця ў 2025 годзе, піша naked-science.ru.

У 2025 годзе з падобным праектам стартуе і кампанія Mercedes-Benz, якая сёлета прэзентавала свой «Future Truck 2025».

ЮВ, belsat.eu, паводле naked-science.ru

Стужка навінаў