Каля Слуцку АМАП перахапіў мікрааўтобус са скрадзенымі цялятамі


Позна ўначы 35-гадовы індывідуальны прадпрымальнік мэблевай арганізацыі ды ягоны 28-гадовы працаўнік вярталіся з Магілёва, куды адвезлі тавар. Па вяртанні яны пастанавілі заехаць на ферму і скрасці цялятаў.

Вартаўнік, які ахоўвае тэрыторыю сцвярджае, што не заўважыў зламыснікаў. Мужчыны схавалі цялятаў у аўце і паехалі ў бок Слуцкага раёну.

Мікрааўтобус кінуўся ў вочы супрацоўнікам АМАПу і ДАІ, якія ўдзельнічалі ў прафілактычнай адпрацоўцы тэрыторыі з найбольш складанай крымінагеннай абстаноўкай.

Агляд выявіў жывёлінаў. Падазраваныя спрабавалі пераканаць міліцыянтаў, што цяляты належаць ім. Аўтамабіль сканфіскавалі. Супраць мужчынаў узбудзілі крымінальную справу за крадзеж, ім пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў