Калінінградскіх беларусаў абурыў закон аб экзаменах на веданне расейскай мовы


Беларусы з’язджаюць з Калінінградскай вобласці, бо не хочуць здаваць экзамен на веданне расейскай мовы.

Пра гэта піша «Российская газета».

Цяпер, згодна з расейскім заканадаўствам, для атрымання віду на жыхарства ці грамадзянства ў Расеі, замежнікі мусяць прайсці тэставанне.

Беларусы, якія жывуць у Калінінградскай вобласці, адмаўляюцца гэта рабіць. Бо такое тэставанне патрабуе дадатковых грошай і часу. Тым больш, што расейская мова – дзяржаўная ў Беларусі.

«Законапраект, які ўвёў абавязковую здачу экзаменаў, стаў для нас нечаканасцю. На мой погляд, дадзеная заканадаўчая норма прапрацаваная не ў поўным аб’ёме. Магчыма, яна не прайшла сваё ўзгадненне з Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы, дзе павінны абмяркоўвацца ўсе нарматыўныя дакументы, што закранаюць інтарэсы забеспячэнне роўных правоў грамадзянаў Расеі і Беларусі», – каментуе кіраўнік аддзялення амбасады Беларусі Васіль Гарбаценка.

Паводле яго, шмат беларусаў, якія сутыкнуліся з бюракратычнай цяганінай, вырашылі вярнуцца на Радзіму.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў