Кадыраў: у Чачэніі бум нараджальнасці – трэба павялічыць датацыі. «Росстат»: дэмаграфічны рост склаў 0,03 %


Рамзан Кадыраў заявіў пра неабходнасць павелічэння федэральных датацыяў для рэгіёну. Пра гэта Кадыраў напісаў у сваім «Instagram’е».

Паводле Кадырава, дадатковае фінансаванне неабходнае Чачэніі ў звязку з высокай нараджальнасцю ў рэспубліцы.

«Гэта ставіць перад намі мэты, якія патрабуюць аператыўнага вырашэння», – напісаў кіраўнік Чачэніі.

Паводле «Росстат», у студзені-жніўні 2017 года ў Чачэніі нарадзілася 19 418 дзяцей, на 54 больш (0,03 %), чымся летась.

25 верасня Рамзан Кадыраў наведаў Менск, дзе сустрэўся з кіраўніком Беларусі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары