Кадыраў прыляцеў у Менск (ФОТАФАКТ)


У аэрапорце Рамзана Кадырава сустрэў намеснік прэм’ер-міністра Міхаіл Русы.

У часе знаходжання ў Менску Лукашэнка і Кадыраў маюць пагаварыць пра паглыбленне прамысловай кааперацыі. У прыватнасці, нашая краіна гатовая значна павялічыць пастаўкі сельскагаспадарчай, грузавой і транспартнай тэхнікі ў каўказскую рэспубліку. А таксама прапанаваць сваіх спецыялістаў для праектавання новых аб’ектаў у Чачэніі і працы на іх.

Фота belta.by

Стужка навінаў