Каб не плаціць за гарэлку, мужчына выпіў яе проста ў краме


Адным махам наведнік крамы ў Вільні выпіў бутэльку гарэлкі і адразу ж – бутэльку сідру. Потым пакупнік спрабаваў выпіць яшчэ бутэльку настойкі, але згубіў прытомнасць.

Інцыдэнт здарыўся ранкам у гандлёвым цэнтры «Maxima» па вуліцы Міндоўга. Прадаўцы і ахоўнікі не паспелі спыніць мужчыну, які адну за другой выпіваў бутэлькі з алкаголем.

Цягам некалькіх хвілінаў мужчына згубіў прытомнасць. Працаўнікі крамы выклікалі «хуткую». Падобна, што адміністрацыя крамы нават не будзе звяртацца ў паліцыю з нагоды інцыдэнту, бо гэткі «пакупнік» ім ужо вядомы. Гэта наркаман, які не мае аніякай маёмасці, паведамляе партал delfi.lt.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары