«Ісламская дзяржава» пакарала смерцю 21 егіпецкага хрысціяніна


У інтэрнэце з’явілася шакавальнае відэа, якое выклікала абурэнне ўладаў і рэлігійных арганізацыяў Егіпту. Тэрарысты абгрунтавалі жорсткае забойства помстаю за ганенні «варожай егіпецкай царквы» на мусульманскіх жанчын.

На кадрах баевікі тэрарыстычнай арганізацыі абезгалоўліваюць 21 егіпецкага копта, якіх выкралі ў Лівіі.

Копты – неарабскае карэннае насельніцтва Егіпту, іх лічаць прамымі нашчадкамі старажытных егіпцянаў. Большасць з іх вызнае хрысціянства. Агульная колькасць коптаў у Егіпце складае прыблізна 6 млн чалавек. Яны зазнаюць маштабную дыскрымінацыю і пераслед.

З 2014 года «Ісламская дзяржава» абезгаловіла больш за дзясятак палонных з розных краінаў свету. Некаторыя пакаранні ажыццяўляў тэрарыст, якога празвалі «джыгадзістам Джонам» за ягоную англійскую мову з брытанскім акцэнтам.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў