«Ім пагражалі, што ля Пскова шмат балот і іх тут не знойдуць»


Як расейскія журналісты расследавалі гібель сваіх суайчыннікаў, якія бралі ўдзел у ваенных дзеяннях ва Украіне.

Праграма «ПраСвет» зрабіла інтэрвю з суўладальнікам газеты «Псковская губерния», чальцом федэральнай рады партыі «Яблоко» Аляксандрам Захаравым. На відэа інтэрв’ю распачынаецца ад 22-й хвіліны.

Выданне пачало расследаванне, калі ў Пскове пахавалі першых дэсантнікаў, якія загінулі на Данбасе. Паводле Аляксандра Захарава, чытачоў не надта цікавіла тэма ўдзелу расейскіх войскаў у незаконных баявых дзеяннях на тэрыторыі суседняй дзяржавы, пакуль там не пачалі гінуць людзі. Першыя пахаванні расейскіх дэсантнікаў адбыліся ў жніўні.

На цырымонію трапіў мясцовы дэпутат-«яблычнік» Леў Шлосберг з маскоўскімі журналістамі. Апошніх пасля пачалі запужваць. «На іх машыну напалі. Да іх падыходзілі людзі, якія казалі, што вакол Пскова шмат балот і іх тут не знойдуць. Гэтую тэму вельмі цяжка расследаваць».

Пра тое, якія звесткі ўдалося сабраць газеце «Псковская губерния», глядзіце ў відэаматэрыяле.

«ПраСвет» выходзіць на «Белсаце» штопятніцу а 21:45, глядзець яе можна ў онлайн-трансляцыі або ў архіве праграмаў.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў