215 гадоў таму, 31 ліпеня 1802 г., нарадзіўся Ігнат Дамейка – беларуска-чылійскі навуковец, ліцвінска-польскі дысідэнт.
Ігнат Дамейка (1802–1889):
– Геолаг, мінеролаг, магістр філасофіі ды матэматыкі, ганаровы доктар медыцыны
– Браў удзел у паўстанні 1830–1831 гадоў, пасля чаго мусіў эміграваць
– За дзейнасць у Таварыстве філаматаў сядзеў у турме разам з Міцкевічам. Вязні падкупалі царскіх следчых, каб ладзіць патаемныя сустрэчы
– Быў рэктарам Чылійскага ўніверсітэту
– Займаўся будаўніцтвам шахтаў для здабычы медзі, срэбра, золата
– Аўтар больш як 130 навуковых працаў
– Стаўся нацыянальным героем Чылі – за навуковую дзейнасць і працу на карысць народу