Ігар Логвінаў просіць дапамагчы яму выплаціць штраф


Выдавец мусіць заплаціць дзяржаве больш за 960 млн рублёў.

На прэс-канферэнцыі ў Менску Ігар Логвінаў нагадаў, што эканамічны суд прызначыў яму штраф «за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць», які складае больш за 5 млн рублёў. Таксама з яго спаганяюць 961 млн рублёў, якія падатковая палічыла прыбыткам крамы. У сваю чаргу выдавец заўважае, што 961 млн рублёў – гэта не прыбытак кнігарні, а яе абарот, аднак суд не звярнуў увагі на такія аргументы.

Ігар Логвінаў просіць грамадскасць дапамагчы яму выплаціць штраф.

Выдавец не прызнае сябе вінаватым. Ён кажа, што зрабіў усё, каб не здзяйсняць правапарушэння. У 2014 годзе Логвінаў шэсць разоў спрабаваў атрымаць неабходную ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі, аднак па розных прычынах яму адмаўлялі. Пасля абвяшчэння прысуду 9 студзеня Ігар Логвінаў заявіў, што «хутка бібліятэкі стануць самым небяспечным месцам у Беларусі».

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары