Хуткасць ветру 245 км/г: на штат Флорыда абрынуўся ураган Майкл


Майкл стане наймацнейшым ураганам, з якім сутыкаўся амерыканскі штат Флорыда за апошнія некалькі гадоў.

Хуткасць ветру ў эпіцэнтры ўрагану 245 км/г.

Майкл ужо забіў адну асобу – вецер паваліў дрэва на ягоны дом. Экстранныя службы не змаглі аказаць яму дапамогу праз дрэнныя умовы надвор’я.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў