Хто такі Аватараў? У «Правым Сектары» распавядаюць пра арыштаванага беларуса


У Менску працягваецца паседжанне па справе беларускага добраахвотніка Тараса Аватарава. Раней яго выпадкова затрымалі ў Менску на чыгуначным вакзале. Паводле міліцыі і КДБ, Тараса Аватараў меў пры сабе зброю, выбухоўку і бронекамізэльку.

Камандзір Асобнай тактычнай групы ДУК ПС імя Валавіка з пазыўным «Кулібін» распавядае, што Аватараў меў пазыўны «Дук», у баявых дзеяннях удзелу не браў.

«Лічыўся ён у нас кухарам. Не ведаю, як ягоная душа папёрла яго на ягоную радзіму. Я да сёння не разумею, навошта і як. Але што было, тое было. Шкада, што ён не паспеў схадзіць на баявыя. Я думаю, што ў яго нешта атрымалася б там, прынамсі, з гатаваннем атрымлівалася. Нашае падраздзяленне пасля з’яўлення беларусаў даведаўся, што такое бульба. Да гэтага такой колькасці ствараў з бульбы не еў у прынцыпе. Я ўжо нават сказаў: «Дружа, я люблю бульбу, але давай разнастайнасць увядзем».

Камандзір тактычнай групы заклікае беларускі суд «лаяльна» паставіцца да Аватарава:

Можна сказаць, што ён герой: чалавек прыязджае ў іншую краіну паводле перакананняў без грошаў, каб абараняць яе. Быў ты на перадавой ці не, ты ўжо вялікі чалавек. Чакаю і спадзяюся, сябры-беларусы, што ён выйдзе з месцаў не столь аддаленых у бліжэйшай будучыні.

Pist3

Падчас арышту ў Аватарава знайшлі даведку ад «Правага Сектару» пра ўдзел беларуса ў АТА. Камандзір Аватарава называе гэта «выпадковасцю»:

Калі байцы едуць на «гражданку», даюцца даведкі двух відаў. Гэта суправаджальны дакумент на выпадак, калі ўзнікнуць праблемы, каб можна было звязацца з ягоныя камандзірам. Першая, што чалавек з’яўляецца байцом Добраахвотнага ўкраінскага корпуса асобнай тактычнай групы. Другая пацвярджае, што чалавек з’яўляецца ўдзельнікам баявых дзеянняў у складзе ДУК. У нас шмат людзей, якія на перадавую не ходзяць, але забяспечваюць жыццядзейнасць падраздзялення. Тое, што ў яго аказалася даведка, што ён удзельнік баявых дзеянняў – гэта фармальная выпадковасць. Дзяўчынкі, калі друкавалі дакумент, адкрылі шапку і ніхто не ўчытваўся, што там напісана. Я, натуральна, у пачцы падпісваючы, таксама недзе прапусціў.

З прэс-рэлізу, апублікаваным КДБ пасля арышту Аватарава, вынікае, што той – ледзь не ўзброены да зубоў баевік. Аднак, па словах «Кулібіна», толькі адна рэч у арсенале арыштаванага была па-сапраўднаму небяспечнаю.

Глядзіце таксама: Арышт беларускага байца: дзе праўда, а дзе «аператыўная гульня»? – Сваймі імёнамі

«Бронекамізэлька – забаронены прадукт? Не. Стартавы пісталет? Не. «Хатабка»? (боепрыпас для гранатамёта, перароблены ў ручную гранату – belsat.eu) Так, але, разумееце, для нас «хатабка» – гэта сувенір. Так, гэта ўзрыўное прыстасаванне і г.д. Ну, дурань, павёз… Разумееце, яму гэта падарылі. Ён гэта вёз як прэзент. У нас так прынята», – кажа прадстаўнік ПС.

Фота КДБ: што знайшлі ў Аватарава
Фота КДБ: што знайшлі ў Аватарава

Іншы баец «Правага сектару», які знаёмы з Тарасам Аватаравым, таксама падкрэслівае, што пісталет, які знайшлі ў беларуса – стартавы, г.зн. – небаявы.

«Гэта стартавы пісталет. Я яго бачыў. А калі ён выязджаў на вакзал, ніхто не заўважыў, што ў яго з сабою бронекамізэлька», – гаворыць баец з пазыўным «Фенікс».

Наш суразмоўца падазрае Аватарава ў супрацы з КДБ, аднак адназначна гэтага не цвердзіць. «Фенікс», які сам грамадзянін Беларусі, падкрэслівае, што пасля арышту Аватарава распачаўся ціск на родных іншых добраахвотнікаў.

Пасля таго, як затрымалі «Дука» праз тыдзень адбыліся першыя званкі маім родным, іх выклікалі ў Менск. А ў той панядзелак былі вобшукі: у мяне ў кватэры, у бацькоў і сястры. Калі ён быў засланцам КДБ, то ён сваю ролю добра выканаў. Ён быў не толькі ў ПС, але ў іншых батальёнах і падраздзяленнях. Вярнуўся і зрабіў антырэкламу добраахвотнікам.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары