Хто лепшы – Vinsent ці Макс Корж?

video

Беларускамоўны рэпер выпусціў новы кліп на трэк «Жывы» з альбому «VIR».

Пачуць песню ў жывую можна 16 снежня ў клубе «Пляцоўка хол» (пл. Кастрычніцкая, 1).

Квіткі:

танцпол:
– 100.000 (першыя 50 квіткоў)
– 120.000 (папярэдне)
– 150.000 (у дзень канцэрта)

столікі:
– 150.000 папярэдне;
– 200.000 у дзень канцэрта.

Замовіць квіткі па тэлефоне:
+375 25 996 93 76
Замовіць квіток адным клікам http://vk.com/write5867146

«Мы радыя прадставіць першы сінгл з новага альбому. Кліп на песню «Жывы» знялі рэжысёр Арцём Лобач і аператар Аляксандр Алейнікаў. Файна, што ў кліпе атрымалася адлюстраваць урбан, заняткі маладых людзей у горадзе. У нашым кліпе зняліся многія сучасныя маладыя і харызматычныя людзі. Яны дапамаглі адлюстраваць у відэа сэнс гэтае песні пра веру ў свае сілы, пра надзею, пра духоўную моц. Таксама гэты кліп у многім адлюстроўвае альбом «Vir». Назва альбому гэта беларускае слова «вір» ці беларускай лацінкай «vir». Вір – гэта сімвал няспыннага руху, падзеяў вакол нас. Мне падаецца, альбом атрымаўся як той няспынны вір – хваля энэргіі, якая несумнеўна ўсё падхопіць і панясе наперад», – распавядае рэпер пра новы кліп.

19 снежня «Vinsent» прэзэнтуе новы альбом у Лондане ў клубе «Theatre Delicatessen».

Макс Корж (канцэрт у Менску)

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары