Хопіць набываць чыноўнікам планшэты! Дайце менчукам чыстую ваду!

video

У Менгарвыканкам перадалі зварот 400 жыхароў сталіцы з просьбаю палепшыць якасць пітной вады.

Пра гэта паведаміла старшыня Хрысціянска-дэмакратычнага руху, кіраўнік Менскай гарадской арганізацыі БХД Вольга Кавалькова.

Таксама подпісы будуць накіраваныя ў Палату прадстаўнікоў, Адміністрацыю прэзідэнта, Менгарсавет і РУП «Менсквадаканал».

Падпісанты звароту патрабуюць ад уладаў паскорыць працэс праектавання і будаўніцтва абʼекта «Перавод Менску на водазабеспячэнне з падземных крыніцаў».

«Раней улады абяцалі, што вада з падземных крыніцаў з’явіцца у Менску ў 2016 годзе. Цяпер ідзе размова пра 2030-ы. Дагэтуль рэалізацыя праекту не зрушылася з мёртвай кропкі. А ўсё праз тое, што грошы, якія закладаюцца ў бюджэце на гэты праект, ідуць не на патрэбы жыхароў Менску, а на набыццё планшэтаў чыноўнікам», – мяркуе Вольга Кавалькова.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары