Хакеры ўзламалі Twitter магілёўскай міліцыі і аб'явілі ў вышук Пуціна


Хакеры апублікавалі ў твітэр-акаўнт УУС Магілёўскага аблвыканкаму пост аб вышуку Пуціна ў Беларусі з хештегами #ЖывеБеларусь, #Крэмль, #ПутинРозыск.

Пазней у акаўнце УУС з’явіўся аналагічны пост з прозвішчам і здымкамі кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова і кіраўніка Мінабароны РФ Сяргей Шайгу.

Твітэр МУС Беларусі паведамляе, што супрацоўнікі ўпраўлення «К» ужо высвятляюць акалічнасці ўзлому. Твіты, якія выклалі хакеры, выдаленыя, але скрыншоты гэтых публікацыяў можна знайсці ў інтэрнэце.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў