Гурт «Brutto» Міхалка ў Нямеччыне запісалі ў неанацысты


«Brutto» забаранілі выступаць у Нямеччыне, бо «запісалі гурт у шэраг неанацысцкіх», – паведамляюць музыкі. Крымінальная паліцыя расследуе інцыдэнт і абяцае знайсці паклёпнікаў, што зарганізавалі цкаванне гурта.

У сацыяльных сетках гурт «Brutto» апублікаваў афіцыйную заяву, у якой паведамляе пра хлуслівыя абвінавачванні і падтасоўку фактаў у нямецкіх медыях.

«Гурт «Brutto» заяўляе: ні адзін з удзельнікаў не з’яўляецца чальцом неанацысцкіх, экстрэмісцкіх і любых іншых радыкальных арганізацыяў. Му – супраць гвалту, супраць вайны, супраць дыскрымінацыі паводле расы і полу», – падкрэсліваюць музыкі.

У межах еўрапейскага туру гурт меўся выступіць з канцэртамі ў Нюрнбэргу, Мюнхене, Штутгарце, Кёльне і Берліне.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары