Гройсман усё ж пагадзіўся ачоліць украінскі ўрад


Узгадненне кандыдатуры, якая ўзначаліць Кабмін пасля адстаўкі Яцэнюка, вялося цягам трох дзён.

Прапанаваны Парашэнкам спікер Рады Уладзімір Гройсман некалькі разоў адмаўляўся ўзначальваць пост прэмʼера з-за таго, што ў працэсе перамоваў не былі выкананыя ягоныя ўмовы. Вырашэнне зацягнулася з-за перамоў адносна кандыдатур на пасаду кіраўнікоў трох міністэрстваў – энергетыкі і вугальнай прамысловасці, эканомікі і аховы здароўя.

Цяпер украінскія СМІ паведамляюць, што кандыдат на пасаду ўкраінскага прэмʼера і склад Кабінета міністраў узгодненыя.

Гэта пацвердзіў у сваім «Facebook’у» і лідар блоку «Пятра Парашэнкі» Юрый Луцэнка.

«Апоўначы прыкметы розуму наведалі і нашыя пагоркі. Кандыдат у прэмʼеры і склад урада ўзгоднены».

Яцэнюк склаў свае паўнамоцтвы 10 красавіка. У дачыненні да яго вядзецца крымінальная расследаванне па справе аб хабары ў $ 3 млн. Справа знаходзіцца на стадыі дасудовага расследавання.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў