Гомельскія дворнікі пад дажджом драілі вуліцу перад прыездам замежнікаў


Помнік дворніку ў Гомлі

Імаверна, мясцовыя ўлады хацелі пахваліцца чысцінёй вуліцаў перад удзельнікамі Гомельскага эканамічнага форуму.

Незвычайную карціну назіралі ў пятніцу на вуліцы Кірава жыхары Гомлю. На легкавых машынах сюды прывезлі шмат дворнікаў, якія пад моцным дажджом прыбіралі тратуары. Пра гэта kp.by певедаміў відавочца.

Што да чаго, стала зразумела пазней, калі па Кірава праехаў картэж у суправаджэнні ДАІ. На легкавых машынах былі дыпламатычныя нумары. Імаверна, што ў цэнтр гораду, у раён аблвыканкаму, везлі замежныя дэлегацыі, якія бралі ўдзел у Гомельскім эканамічным форуме, які прайшоў 20 траўня.

ЮВ, belsat.eu, паводле kp.by

Стужка навінаў