Глыбачанін праслязіўся, калі тлумачыў неабходнасць вучэнняў «Захад-2017»


Жыхар Глыбокага расчуліўся, адказваючы на пытанне пра мэтазгоднасць сумесных беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў.

Жыхар райцэнтру заявіў, што такія вучэнні «абавязкова трэба праводзіць», і патлумачыў чаму:

«Каб мы на ўсю гэтую хе*ню клалі адну рэч. Разумееце, што я – СССР. Што святое для дзяржавы, гэта незалежнасць, і каб ніводная сабака… Там па літоўскай тэрыторыі поўзаюць ужо натаўскія танкі, якія мой бацька выгнаў у 1945 годзе, каб яны тут не былі. Зразумейце, што вось за гэта сюды б яшчэ Віцебскую ды Пскоўскую дывізію ўвесці, вось тады б ведалі, што такое Рэспубліка Беларусь! А «бульбаш» ніводзін ніколі не адступаў і не быў здраднікам. Мы ж не «хахлы», што там нацыяналісты, у нас былі паліцаі, але мы паспелі іх выбіць да 1947 году. За кіраўніка Беларусі ніводзін наш беларускі хлопец не загінуў нідзе. Яму вечны помнік».

Пабачыць эмацыйны адказ можна на відэа вышэй.

Глядзіце таксама:

А 21.00 глядзіце на Belsat.eu выпуск праграмы «Абʼектыў» з сюжэтам, прысвечаным вучэнням «Захад-2017».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў