Глядзець «Белсат» будзе прасцей: Для спадарожнікавай талеркі не патрэбны архітэктурны праект


Новая пастанова ўраду адмяняе распрацоўку архітэктурнага праекту для ўсталявання спадарожнікавай талеркі. Але па-ранейшаму патрэбны дазвол мясцовых уладаў.

З 21 сакавіка ўступіла ў сілу пастанова ўраду, згодна з якой значна спрашчаецца легальны парадак усталявання спадарожнікавай талеркі. Каб гэта зрабіць, па-ранейшаму трэба атрымаць дазвол мясцовых уладаў, але для гэтага ўжо не трэба распрацоўваць архітэктурны праект.

Згодна з апытаннямі, больш за палову карыстальнікаў спадарожнікавымі талеркамі ў Беларусі дэкларуюць, што глядзяць «Белсат».

Прымаць «Белсат» можна праз спадарожнікі «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») і Eutelsat 33B.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары