Глабальны індэкс міралюбнасці: самая мірная краіна – Ісландыя, Беларусь – на 110-ым месцы


Свет становіцца ўсё больш небяспечным месцам, і цяпер існуе ўсяго 10 краінаў, якія можна лічыць цалкам свабоднымі ад канфлікту. Гэта Батсвана, Чылі, Коста-Рыка, Японія, Маўрыкій, Панама, Катар, Швейцарыя, Уругвай і В’етнам. Самаю небяспечнаю для жыцця краінаю прызналі Сірыю. Гэткія звесткі змяшчае штогадовы Глабальны індэкс міралюбнасці (Global Peace Index).

Паводле аўтараў справаздачы, пагаршэнню міру ў 2016 годзе паспрыяла абвастрэнне канфлікту на Блізкім Усходзе, адсутнасць вырашэння праблемы ўцекачоў і павелічэнне смяротных выпадкаў ад тэрактаў.

Zrzut ekranu 2016-06-8 o 11.01.47

 

Zrzut ekranu 2016-06-8 o 11.01.08

Беларусь у агульным рэйтынгу займае 110 месца. Свае пазіцыі праз анексію Крыму Расеяй і вайну на Данбасе пагоршыла Украіна.

Аўтары справаздачы сцвярджаюць, што «узмоцненая геапалітычная канкурэнцыя паміж Расеяй і Захадам павышае верагоднасць далейшага канфлікту ва ўсім рэгіёне ў бліжэйшыя гады».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары