«Гэта злачынства мужчыны, за якое ўсім нам сорамна і балюча»


За гвалт адказвае не памер грудзі, вышыня абцасу, ці што-кольвек іншае апроч хворай псіхікі злачынцы. Дазвольце папрасіць прабачэння ад імя рэдакцыі ва ўсіх, каго ранейшая публікацыя пакрыўдзіла.

22 чэрвеня на нашым сайце быў апублікаваны артыкул з інфаграфікай пра злачынствы ў Беларусі. Ілюстрацыя са статыстыкай пра згвалтаванні выклікала абурэнне сярод часткі нашых чытачоў ды спрэчкі ў рэдакцыі.

«Новая інфаграфіка са спушчанымі нагавіцамі – гэта не спроба «патроліць» кагосьці. Можна было б гэта праілюстраваць хоць кустамі, хоць безасабовым профілем, залітым чырвонаю фарбаю сораму (такія былі прапановы). Мы выбралі такі варыянт, каб падкрэсліць, што ў згвалтаванні ніколі не вінаватая жанчына, і – кропка. Гэта – злачынства мужчыны, за якое ўсім нам сорамна і балюча», – піша Зміцер Ягораў у аўтарскім праекце «Сваймі імёнамі».

Працяг чытайце па спасылцы.

Belsat.eu

Стужка навінаў