«Героі не паміраюць». Прэм’ера кліпу і канцэрт Лявона Вольскага на «Белсаце»!


Тэлеканал «Белсат» пакажа ў эфіры святочны канцэрт Лявона Вольскага ў Беластоку 25 сакавіка. А сёння мы прэзентуем новы кліп, зняты «Белсатам» на песню «Героі не паміраюць» (рэжысёр Матвей Сабураў).

Канцэрт Лявона Вольскага, прысвечаны 100-годдзю БНР, адбудзецца 25 сакавіка ў Беластоцкай філармоніі. У межах святочнага тэлемарафону «Белсат» плануе наўпроставую трансляцыю з імпрэзы. Канцэрт можна будзе паглядзець у эфіры праз спадарожнік ды на старонцы Belsat.eu. Пачатак – а 18:00.

Акрамя таго, 25 сакавіка «Белсат» зладзіць адмысловы эфір, прысвечаны святкаванню 100-годдзю ўтварэння БНР і Дню Волі. Назірайце онлайн за святам незалежнасці: мы падрыхтуем уключэнні з Менску ды іншых гарадоў Беларусі, з акцыяў, святкавання і канцэртаў!

Спецэфір на «Белсаце» распачнецца а 12:00.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў