Герб Беларусі з буракоў, капусты і агуркоў зрабілі на кірмашы ў Менску


Бусел з цеста, металёвае дрэва з выпечкай на галінах ды іншы ядомы крэатыў могуць пабачыць наведнікі гандлёвых шэрагаў каля сталічнага Палацу спорту.

Кожнае раённае спажывецкае таварыства побач са сваёй палаткай прадставіла інсталяцыю на сельскую тэму. Імправізаваныя куткі вясковых хатаў маюць сімвалізаваць дабрабыт, а шматлікія лялечныя вобразы павінны паказваць працавітых і вясёлых беларусаў. На адным з плакатаў ад імя беларусак напісана: «Нашто грошы, калі муж харошы». Вярхом гандлёвага крэатыву некаторыя наведнікі прызналі афіцыйны герб Беларусі, выкананы з гародніны: агуркоў, памідораў, буракоў, капусты ды інш.





МЯ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары