FACE
Канцэрт меўся адбыцца сёння ў клубе «Брюгге».
Але пасля папярэджання Генпракуратуры Беларусі выступ адмянілі.
Арганізатары канцэрт «Rhymes Booking» атрымалі адпаведны ліст за подпісам намесніка Генеральнага пракурора Аляксандрам Лашына.
У афіцыйным папярэджанні, якое атрымалі арганізатары, адзначаецца, што «тэксты песень маюць шмат ненарматыўнай лексікай, у іх прасочваецца адкрытае грэбаванне маральнымі і культурнымі каштоўнасцямі, прынятымі ў сучасным цывілізаваным грамадстве. Прапагандуецца распушчанасць у сексуальных адносінах, грэбаванне да жанчын, інстытуту сям’і, школы. <…> Публічнае выкарыстанне ненарматыўнай лексікі на канцэрце ў прысутнасці вялікай колькасці людзей фактычна зʼяўляецца прапагандай здзяйснення дзеянняў, забароненых заканадаўствам».
Арганізатары абяцаюць хутка паведаміць інфармацыю наконт магчымага пераносу канцэрту альбо яго адмены.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак з сацыяльных сетак