У расейскіх сацыяльных сетках імкліва распаўсюджваецца вірусны ролік, асноўная ідэя якога ў тым, што ўсе грамадзяне мусяць прагаласаваць на выбарах.
Па сюжэту роліку, падзеі якога нібыта адбываюцца ў ноч на 18 сакавіка 2018 года (18 сакавіка – прэзідэнцкія выбары ў Расеі), мужчына не хоча ісці галасаваць. Ноччу яму сніцца сон, у якім распавядаецца пра змены ў краіне, якія здарыліся пасля выбараў, у якіх ён удзел не прымаў: прызыўны ўзрост павысяць да 50 гадоў, у войску будуць служыць чарнаскурыя, а расейцаў прымусяць жыць з геямі. Раніцай герой роліка прымае рашэнне пайсці на выбары.
Истерика!!! Ржунимагу! Все на выборы! Я после этого ролика точно пойду 🙂
Opublikowany przez Александр Казаков Piątek, 16 lutego 2018
Галоўную ролю ў роліке выканаў Сяргей Буруноў – расейскі актор, парадыст і майстар агучвання замежных фільмаў (напрыклад, менавіта ён традыцыйна агучвае Леанарда Ды Капрыа ў расейскамоўным пракаце). Адным з першых ролік у Фэйсбуку запосціў дарадца кіраўніка групоўкі ДНР Аляксандр Казакоў, піша «Медуза».
Выбары прэзідэнта ў Расеі адбудуцца 18 сакавіка. Лідар расейскай апазіцыі Аляксей Навальны, якога да выбараў не дапусцілі, заклікае да байкоту галасавання.
КА, belsat.eu