Гаспадарчая бяда: Паазерʼе без заробкаў некалькі месяцаў


Паводле «Вестак», у розных раёнах Віцебшчыны дзяржаўныя прадпрыемствы сельскай гаспадаркі затрымліваюць выплату заробкаў. На носе сакавік, а мноства гаспадарак не разлічыліся з работнікамі яшчэ за лістапад, некаторыя – нават за ліпень.

Самі заробкі моцна ўпалі, іх часткова выдаюць прадуктамі або чэкамі на набыццё тавараў у сетцы Белкаапсаюза.

Выданне «Весткі» піша, што сабрала праз сацыяльныя сеткі сведчанні пра нявыплату заробкаў у больш як дзесяці гаспадарак у Глыбоцкім і Докшыцкім раёнах. Прадуктамі расплочваюцца з рабочымі ў Мёрскім, Шаркаўшчынскім і Браслаўскім раёнах.

Выглядае, што такая сітуацыя склалася ў большасці аграрных прадпрыемстваў Паазер’я, і закранула дзясяткі тысяч людзей пішуць», – пішуць «Весткі».

Але шырокай грамадскасці гэта невядома – перадусім праз тое, што людзі баяцца пра гэта казаць: яны ўпэўненыя, што кіраўнікі прадпрыемстваў будуць ім помсціць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”122311″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Але адміністрацыя прадпрыемстваў – у падобнай сітуацыі: перад Новым годам заробак кіраўніцтва ААТ «Залатая падкова» склаў 500 тыс.». Яно таксама маўчыць.

Зямля Віцебскай вобласці – найменш урадлівая, а доля стратных гаспадарак – найвялікшая ў краіне. Тысячы людзей, якія забяспечваюць хлебам, малаком і мясам краіну, самі апынуліся на мяжы выжывання.

ДД, фота: Кастусь Шыталь

Стужка навінаў