Місія грамадзянская кампанія дэпутаткі – вольны чалавек, моцная сям’я, багатая Беларусь.
Пра запуск кампаніі Ганна Канапацкая напісала ў «Фэйсбуку»:
«Галоўныя мэты кампаніі – рэальнае прадстаўленне інтарэсаў грамадзянаў у дзяржаўных органах улады ўсіх узроўняў, атрыманне яе лідарамі і актывістамі дэпутацкай большасці ў парламенце і мясцовых саветах шляхам актыўнай барацьбы за ўладу, фармаванне асноўнага прадстаўніцтва ва ўрадзе, выканаўчых і распараджальных органах улады».
Ці цяжка быць дэпутатам? Ганна Канапацкая пра год працы
Кампанія мае гарызантальную структуру кіравання і аб’ядноўвае аднадумцаў, самастойных у сваіх дзеяннях, якія пры гэтым каардынуюць сваю дзейнасць з Радай кампаніі. Фінансаванне кампаніі – праз краўдфандынг, дзякуючы чаму «не з’яўляецца закладнікам палітыкі любых фондаў, арганізацыяў і прыватных асобаў».
Мяркуецца, што «Наперад, Беларусь!» стане першай палітычнай структурай у краіне, якая будзе публічна штомесяц даваць справаздачу пра сваю дзейнасць і выдаткі. Пры гэтым ніякіх штатных пасадаў у кампаніі не будзе, адзначае Ганна Канапацкая.
«Самае важнае – гэта матывацыя эфектыўна працаваць у пазітыўнай камандзе аднадумцаў на карысць нашай Беларусі. Хопіць лаяць уладу і апазіцыю на кухнях. Прыйшоў час дзейнічаць, каб змяніць нашае жыццё да лепшага. Ніхто за нас гэтага не зробіць», – заўважае дэпутатка.
Паводле яе, на першым этапе каманда возьме актыўны ўдзел у мясцовых выбарах, якія пройдуць у лютым 2018 году. Ганна Канапацкая абяцае наведаць усе рэгіёны, у якіх будуць дзейнічаць актывісты кампаніі і запрашае ўсіх неабыякавых далучацца да каманды.
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі Ганны Канапацкай у «Фэйсбуку»