Новы аўтобус «СКА»
Вядомы гандбольны клуб са сталіцы ўрэшце абзавёўся ўласным аўтобусам.
Пра гэта паведамляе сайт «СКА».
Аўтобус вырабілі на «Менскім аўтамабільным заводзе». На ім змешчаныя надпісы на беларускай, а таксама на ангельскай мове.
«СКА» (Менск) быў заснаваны ў 1976 годзе на базе клубу «Палітэхнік» (заснаваны ў 1960 годзе). У 1980-х клуб шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР і некалькі разоў – пераможцаў еўракубкаў.
На чэмпіянаце свету па гандболе, які цяпер праходзіць у Францыі, за зборную Беларусь гуляюць шэсць гандбалістаў «СКА».
Агляд спартовых навінаў за 17 студзеня
НМ, belsat.eu