Фотарэпартаж Belsat.eu з кірмашу сучаснага мастацтва «ArtVilniusʼ16», які зладзілі ў літоўскай сталіцы.
У кірмашы бяруць удзел прадстаўнікі 12 краінаў. Беларускую галерэю «Ў» на кірмашы адзначылі вышэйшай узнагародай у намінацыі «Лепшая замежная Галерэя».
Гэты кірмаш – жывая камунікацыя паміж галерыстам, наведнікам і калекцыянерам. Галерэя «Ў» прымае ўдзел у кірмашы з моманту яго заснавання (2009 год), вышэйшую ўзнагароду атрымлівае ўжо не ўпершыню.
Гэтым разам фокусам экспазіцыі беларускай галерэі стала постсавецкая архітэктура, якая расказвае пра сумеснае савецкае мінулае Беларусі, Літвы і Польшчы, кажа Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка пляцоўкі.
У праекце ўзялі ўдзел аўтары Сяргей Кірушчынка, Ігар Саўчанка, Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін, Уладзімір Грамовіч і артыстычная групоўка «Family Project».
«Мне падабаецца, што беларусы на «ArtVilnius» сталы госць, як яны ўжо самі сказалі, як гаспадары адчуваюць сябе тут, таму што прадстаўляюць Беларусь з пачатку гэтага праекту», кажа Шарунас Біруціс, міністр культуры Літвы.
Некаторыя працы з экспазіцыі галерэі «Ў»:
Высока ацэньвае «Ў» і арт-крытык ды куратар сучаснага мастацтва з Украіны Канстанцін Дарашэнка.
Іншыя ўдзельнікі з Беларусі – галерэя «ДК» з экспазіцыяй жывапісных палотнаў беларускага мастака Рыгора Іванова. Асноўная ідэя карцінаў – гэта перадача свету, які абрамляецца як дыямент, нясе штосьці яскравае і пазітыўнае ў гэты мір, кажа Кацярына Давыдава, дырэктарка «ДК».
Ганна Русінава, Вільня, belsat.eu