Гадзіннікі ў Беларусі не пераводзяць, але пасажырам раяць спраўджваць час у квітках


Беларусь не будзе пераходзіць на зімовы час, але пасажыры цягнікоў, міжнародных аўтобусаў і самалётаў мусяць спраўджваць час адпраўлення.

У ноч з 25 на 26 кастрычніка ў Беларусі (з суботы на нядзелю) еўрапейскія краіны перавядуць стрэлкі гадзіннікаў на гадзіну назад, пераходзячы на зімовы час. Перавядуць стрэлкі на 1 гадзіну назад і ў Маскве, але апошні раз – больш зменаў часу там не плануюць. У Беларусі час застаецца стабільным – штучных зрухаў гадзіннікавай стрэлкі не адобрыў урад. Праз гэта Менск і Масква будуць мераць час аднолькава. У гэтым годзе, упершыню за доўгі час, сталіцы Беларусі і Расеі змогуць сустракаць Новы год адначасова, піша дзяржаўнае агенцтва БелТА.

Часавая розніца паміж Менскам і Вільняй, Рыгай, Кіевам складзе зімою адну гадзіну, паміж Менскам і Варшавай – 2 гадзіны. Пасля пераходу на зімовы час зменіцца час адпраўлення і прыбыцця некаторых цягнікоў, аўтобусаў ды самалётаў міжнародных зносін. Акрамя таго, у сувязі са зменамі ў графіку руху міжнародных цягнікоў адкарэктаваны і расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных лініяў, якія курсуюць па Беларусі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў