Гадавы даклад Amnesty International: перспектыва для правоў чалавека на бліжэйшы год выглядае змрочнай


Праваабаронцы Amnesty International падрыхтавалі штогадовы даклад, у якім пабачылі новую пагрозу правам чалавека.

Сярод самых сур’ёзных праблемаў: канфлікт ва Украіне, свавольства тэрарыстычных груповак, рост колькасці ўцекачоў, звужэнне прасторы для свабоды выказвання ў Расеі, Беларусі і краінах Цэнтральнай Азіі.

Тэкст пад назвай «Агляд сітуацыі з правамі чалавека за 2014/2015 год у 160 краінах» і аб’ёмам 414 старонак апублікаваны на сайце арганізацыі.

Даследаванне паказала, што за апошні час у свеце вырасла колькасць ваенізаваных груповак, якія не хаваюць сваіх злачынстваў. Сярод іх «Ісламская дзяржава» і «Бока Харам», якія здзяйснялі самавольства па меншай меры ў 35 краінах. Таксама ў свеце расце колькасць уцекачоў.

Аўтары дакладу адзначылі пагаршэнне становішча свабоды выказвання меркаванняў у краінах былога СССР: Расеі, Беларусі, Азербайджане і краінах Цэнтральная Азіі.

Усцяж галоўнымі хібамі ў прававой прасторы Беларусі застаюцца смяротнае пакаранне, абмежаванне на свабоду выказвання і сходаў, пераслед незалежных журналістаў, палітычны пераслед і арышты актывістаў.

«Калі сусветныя лідары тэрмінова не прымуць меры для процідзеяння зменлівага характару канфліктаў і не прадухіляць іншыя недахопы, перспектыва для правоў чалавека на бліжэйшы год выглядае змрочнай», – гаворыцца ў справаздачы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў