Футбол: «Славія» разышлася мірам з «Гранітам», а «Слуцк» – з «Гарадзеяй»


Сёння ў чэмпіянаце Беларусі па футболе згулялі тры матчы.

У двух зафіксаваныя нічыі: сустрэча мікашэвіцкага «Граніту» ды мазырскай «Славіі» скончылася з лікам 0:0, а выніковы лік «цукровага» дэрбі паміж «Слуцкам» ды «Гарадзеяй» – 1:1.

У трэцім матчы наваполацкі «Нафтан» з лікам 1:3 саступіў жодзінскаму «Тарпеда-БелАЗу».

Першае месца ў турнірнай табліца чэмпіянату з 44 ачкамі займае барысаўскі «БАТЭ». Далей ідуць салігорскі «Шахцёр» (31) ды «Іслач» (30).

У канцы табліцы, на пятнаццатым і шаснаццатым месцах адпаведна, гарадзенскі «Нёман» (15 ачкоў) ды «Нафтан» (14).

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў