Футбалісты гарадзенскай міліцэйскай каманды заспявалі па-беларуску


Напярэдадні новага сезону гарадзенскі міні-футбольны клуб «УУС-Дынама» выпусціў прэзентацыйны ролік на беларускай мове.

Мясцовыя футбалісты, у ліку якіх ёсць і супрацоўнікі міліцыі, заклікаюць падтрымаць іх у чэмпіянаце.

«УУС-Дынама» з’яўляецца адзінай камандай з Горадні, якая прадстаўляе рэгіён у чэмпіянаце Вышэйшай лігі па міні-футболе. Каманда з’яўляецца серадняком чэмпіянату і час ад часу можа на роўных змагацца з лідарамі. Матчы «УУС-Дынама» у Горадні праходзяць у спорт-комплексе «Вікторыя» па вуліцы Гагарына. З гэтага сезону плануецца, што ўсе хатнія гульні мясцовых дынамаўцаў будуць паказваць у прамым эфіры гарадзенскага тэлеканалу.

У канцы жніўня прэс-служба «УУС-Дынама» прэзентавала іміджавы ролік каманды, дзе футбалісты праспявалі на роднай мове і заклікалі гарадзенцаў падтрымаць іх у гульнях чэмпіянату.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Hrodna.life

Стужка навінаў