ФСБ апублікавала відэа з прызнаннем баевіка аб падрыхтоўцы тэрактаў у Маскве

video

Відэа апублікаваў тэлеканал «РБК».

Паводле расейскіх сілавікоў, два прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» планавалі 1 верасня здзяйсненне тэрактаў у Маскве. На апублікаваным відэа адзін з затрыманых кажа, што прыехаў у Расею, каб «зрабіць джыхад». На відэа таксама бачна, як другі затрыманы клянецца ў вернасці «Ісламскай дзяржаве».

ФСБ паведамляе, што абодва затрыманыя паходзяць з Цэнтральна-Азіяцкага рэгіёну.

У хаце аднаго з затрыманых знайшлі самаробную бомбу.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары