Французскія жаўнеры ўдачы ваююць на баку «ДНР», каб «дапамагчы Украіне»


Чатыры грамадзяны Францыі, што ваююць на баку прарасейскіх тэрарыстаў называюць свой выбар «барацьбою супраць міжнароднай мафіі».

Журналісты з агенцыі «Reuters» пагутарылі з чатырма французскімі памагатымі прарасейскіх тэрарыстаў. Яны цяпер знаходзяцца на Данбасе і ваююць на баку «ДНР». «Гэта вайна супраць міжнароднай мафіі, якая выкарыстоўвае Украіну ў якасці інструмента, каб навязаць сваё панаванне, – гаворыць Гіём, адзін з баевікоў. – Яны выкарыстоўваюць Украіну, украінскіх патрыётаў. Мы тут не дзеля таго, каб забіваць украінцаў і змагацца супраць Украіны – наадварот, у нейкім сэнсе мы змагаемся за Украіну. Гэта ў інтарэсах Украіны – быць незалежнымі ад Еўразвязу і NATO».

Баевікі гавораць, што ў выпадку паразы «ДНР», яны будуць прасіць палітычнага прытулку ў Расеі, а выпадку перамогі – у застануцца на Данбасе. Але ў абодвух выпадках яны не збіраюцца вяртацца ў Францыю, бо апасаюцца пераследу за свае дзеянні. «Мы ведаем, што ў Францыі мы можам трапіць за краты», – дадае іншы баевік, Віктор.

Цяпер на Данбасе дзее рэжым прыпынення агню. Французскія баевікі адмоўна ставяцца да гэтай ініцыятывы. «Прыпыненне агню не працуе на нас і не ў інтарэсах Наваросіі. Так, гэта дае магчымасць людзям троху адпачыць, але мы ўсе ведаем, што украінская войска выкарыстае гэты час каб перагрупавацца. Мы таксама ведаем, што калі NATO не можа атрысмаць перамогу, тады падпісвае пагадненні аб спыненні агню, сітуацыя павольна пагаршаецца і ўсё пачынаецца па-новаму», – кажа Гіём.

У шэрагах баевікоў на Данбасе ваююць не толькі мясцовыя жыхары і расейцы. Адзін з лідараў тэрарыстаў, які называе сябе «кіраўніком савета міністраў ДНР», Аляксандр Захарчанка заяўляў, што на іхнім баку ваююць «шмат сербаў», туркі, немцы «і нават два румыны».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў