Фота дня: Жаўнеры занялі адразу 4 сектары на «Барысаў-арэне» (абноўлена)


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”47500″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]Менскае «Дынама» атрымала першую перамогу ў сёлетнім розыгрышы Лізе Еўропы.

Беларускі клуб перамог чэшскую «Вікторыю» з лікам 1:0. Менчукі забілі гол з пенальці ўжо ў дадатковы час.

Такім чынам «Дынама» набрала першыя ачкі ў сёлетнім розыгрышы Лігі Еўропы.

На стадыёне сабралася ўсяго некалькі тысячаў асобаў, піша «Прэссбол». Але сітуацыю выправілі вайскоўцы, якія занялі на стадыёне ажно чатыры сектары. Больш фотаздымкаў:

«Каля тысячы жаўнераў на арэне ў Барысаве, столькі ж звычайных заўзятараў, карціна вельмі сумная…», – напісана ў Twitter сайта пра беларускіх фанатаў Belultras.by

Паводле Belultras.by, у Барысаў прыехала каля 15 фанатаў гасцей.

Сёлетні сезон у Беларусі адзначыўся антырэкордам наведвальнасці: у сярэднім на матч першынства краіны прыходзіла 1550 гледачоў – найменшы паказчык за ўсю суверэнную гісторыю. Год таму сярэдняя наведвальнасць склала 1825 чалавек.

Як бачым, аматары футболу не праяўляюць цікавасці нават да гульняў Лігі Еўропы.

Адно з нараканняў з боку фанатаў і заўзятараў – перадузятае стаўленне з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

НМ, belsat.eu, фота з сацыяльных сетак

Стужка навінаў