Фота дня: Слон-буян зладзіў пагром у індыйскім горадзе


Дзікі слон пашкодзіў каля 100 дамоў, крамаў і іншых будынкаў.

Незвычайная гісторыя адбылася ў індыйскім горадзе Сілігуры.

«Слон адбіўся ад статку, заблукаў і прыйшоў з суседняга лесу ў Сілігуры. Ён выклікаў паніку ў горадзе на працягу амаль пяці гадзінаў», – так патлумачыў незвычайную прагулку слана мясцовы міністр лясной гаспадаркі.

Людзі кідалі ў жывёлу камяні, каб адагнаць далей. Пасля ў слана стрэлілі адмысловым транквілізатарам, каб супакоіць жывёлу і ўзяць сітуацыю пад кантроль. Пасля буяна зноў адвезлі ў лес.

НМ, belsat.eu, паводле AFP

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары