Фэйкавая Свінка Пэпа: што на самой справе глядзіць ваш дзіцёнак у YouTube?


Тысячы відэа ў YouTube звонку выглядаюць як папулярныя дзіцячыя мульцікі, але пры гэтым ўтрымліваюць тое, што не варта паказваць дзецям. У некаторых мульціках ёсць нават сцэны гвалту ці проста нешта жахлівае.

Калі не разабрацца, можна падумаць, што перад вамі самы звычайны ролік з улюбёным персанажам дзяцей – свінкай Пэпай.

Раптам зʼяўляецца зубны лекар з велізарным шпрыцам і вырывае Пэпы ўсе зубы. Замест вясёленькай музыкі на відэа чутныя крыкі і плач. Сам стаматолаг паходзіць на садыста.

Другі варыянт крэатыўнасці – Свінка Пэпа-зомбі. Дзіцёнак можа лёгка напалохацца, калі ўлюбёны мультгерой нечакана з’яўляецца ў кампаніі зомбі сярод магіл.

Пры гэтым малюнкі у мультыку вельмі падобны на малюнкі ў арыгінальным мультыплікацыйным серыяле.

Фота YouTube.com

Але фэйкавая Свінка Пэпа ёсць не адзіным варыянтам творчасці: на YouTube можна знайсці сотні падобных відэа. У некаторых з іх мільёны праглядаў. Напрыклад, канал пад назвай «Toys and Funny Kids Surprise Eggs» («Цацкі і смешныя яйкі-сюрпрызы»), уваходзіць у топ-100 самых прагляданых на YouTube у свеце. Тамтэйшыя ролікі маюць больш за 5 мільярдаў праглядаў.

У дадатак да Пэпы ёсць відэаролікі з персанажамі з дыснэеўскага мультфільма «Халоднае сэрца» (Frozen), камедыі «Міньён», мультсерыялаў «Доктар Плюшава» (Doc McStuffins), «Паравозік Томас» (Thomas the Tank Engine) і іншыя. Некаторыя відэа – гэта проста пародыі, але па сюжэту зразумела, што яны разлічаныя на дарослую публіку.

ВД, паводле bbc.com

Стужка навінаў