Факты пра Беларусь, якія вы маглі не ведаць. Частка 2


У лютым Belsat.eu сабраў 14 фактаў пра Беларусь, якіх вы маглі не ведаць. Цяпер мы знайшлі яшчэ столькі ж. Гэтага ўжо хопіць на школьную віктарыну, таму смела дадавайце гэты матэрыял да закладак.

Самы высокі чалавек у свеце – беларус

Гэтага няма ў кнізе рэкордаў Гінэса, бо і кнігі тады не існавала, але шмат хто лічыць, што Фёдар Махноў быў самым высокім чалавекам у гісторыі. Яго рост складаў 285 сантыметраў. Важыў ураджэнец Віцебскай губерні больш за 180 кілаграмаў, нарадзіўся ў 1878 годзе і памёр у 1912. На помніку, які захаваўся, і знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Беларусі, ёсць сведчанні пра яго рост.

[vc_single_image image=”368366″ img_size=”large”]

У Беларусі атрымаў палітычны прытулак толькі адзін чалавек

Штогод можна пачуць пра выпадкі, калі ў нашай краіне замежнікі хочуць атрымаць палітычны прытулак, але на справе гэта ўдалося толькі аднаму чалавеку – Чэславу Высоцкаму. Гэта літоўскі камуніст, які на момант распаду СССР працаваў у Беларусі ды не прызнаў развалу Саюзу

Адзіны помнік папу Бенедыкту ў свеце – у Беларусі

Помнік папу Бенедыкту XVI знаходзіцца ў вёсцы Лучай, у Віцебскай вобласці. Зроблены помнік быў у 2008 годзе на грошы Міхаіла Ліпскага, мясцовага ксяндза. Адкрыццё было прымеркаванае да візіту кардынала Тарчызіо Бэртонэ, аднак, прадстаўнік тагачаснага папы ў лучайскі касцёл гэтак і не завітаў.

[vc_single_image image=”368367″ img_size=”large”]

Салігорск – адзін з найбольш ушчыльненых гарадоў свету

[vc_single_image image=”368368″ img_size=”large”]

Пры плошчы ў 9 квкіламетраў у горадзе пражывае больш за 100 тысяч чалавек. Па шчыльнасці насельніцтва шахцёрская сталіца не толькі займае першае месца ў Беларусі, але і адно з першых у свеце. Напрыклад, у Еўропе больш шчыльна людзі жывуць толькі ў горадзе-дзяржаве Манака і ў Парыжы. Паводле звестак у сеціве, Салігорск па шчыльнасці насельніцтва займае 8-е месца ў свеце з 11,226 тыс. жыхароў на адным квадратным кіламетры. Не дзівіцеся, Менск не моцна адстае – у беларускай сталіцы пражывае ў сярэднім 5 тыс. чалавек на адзін квадратны кіламетр, а гэта 10-е месца.

Дом ураду – самы вялікі грамадскі будынак краіны

Самыя вялікія будынкі краіны – гэта спартовыя аб’екты «Менск-Арэна ды стадыён »Дынама«. Але калі браць жылыя і грамадскія пабудовы, то на першым месцы акажацца ўрадавы комплекс у самым цэнтры сталіцы. Гэта 240 тыс. кубічных метраў, 41 тыс. квадратных метраў, 1 тыс. кабінетаў, 2 тыс. вокнаў і 4 тыс. дзвярэй

Дарэчы, самы вялікі комплекс у свеце змясціў бы 83 беларускіх будынкаў кшталту нашага Дому ўраду. Знаходзіцца ён у Кітаі. 

[vc_single_image image=”368369″ img_size=”large”]

Менскі цырк у Кіеве, палац спорту і «Камароўка» ў Чэлябінску

Менск часта называюць горадам з унікальнай савецкай архітэктурай, але як аказваецца, гэта не зусім так.

Напрыклад, копію менскага цырку можна пабачыць у Кіеве, а праект менскага палацу спорту выкарыстоўваўся ў Чэлябінску, Вільні, Валгаградзе.

[vc_single_image image=”368358″ img_size=”large”]

Менская «Камароўка» ёсць у Чэлябінску, ДК МАЗ ва Уфе, Бухары, Сцерлітамаку, Клайпедзе і Уладзівастоку.

[vc_single_image image=”368359″ img_size=”large”]

Беларусь сярод краінаў, з якімі ніколі не канфліктавала Вялікая Брытанія

Гэта можа прагучаць дзіўна, але гэта дастаткова рэдкая з’ява. Брытанія ніколі не мела ваенных канфліктаў з 22 краінамі з 200 існых у свеце. Гэта Андора, Беларусь, Бераг Слановай Косці, Ватыкан, Балівія, Бурундзі, Гватэмала, Кіргізія, Конга, Люксембург, Малі, Ліхтэнштэйн, Манголія, Парагвай, Маршалавы выспы, Манака, Рэспубліка Сан-Томе і ПрынсэпЧад, Таджыкістан, Цэнтральна-Афрыканская Рэспубліка, Швецыя, Узбекістан.

[vc_single_image image=”368360″ img_size=”large”]

Брытанскі навуковец, што вывучаў гісторыю канфліктаў Вялікай Брытаніі з іншымі дзяржаваў, уключыў у гэты спіс тыя краіны, куды ніколі не ўрываліся брытанскія войскі і ўзброеныя даследніцкія экспедыцыі.

Транзітная краіна без… транзіту

500 самалётаў пралятае штодня над Беларуссю. Гэта даволі малы паказнік, у свеце ў дзень выконваецца каля 30 тыс. рэйсаў. Таму транзітнай краінай для авіятранспарту мы дакладна лічыцца не можам.

[vc_single_image image=”368361″ img_size=”large”]

Адна мяжа да Пхеньяну

Каб пабываць у Паўночнай Карэі, беларусу трэба перасекчы толькі адну мяжу – расейска-карэйскую. Трэба праехаць аднак больш за 9 тыс. кіламетраў. Дзіўна, але нас з Карэяй аддзяляе толькі адна краіна – Расея.

Дарэчы, такое геаграфічнае становішча паспрыяла стварэнню наступнага спосабу прадстаўлення Беларусі замежнікам:

– Вы ведаеце Кітай?

-Так.

-А Расею?

– Так.

-Дык вось, Расея знаходзіцца паміж Беларуссю і Кітаем.

Канада і Брунэй

Разам з гэтымі краінамі мы займаем першае месца ў свеце па ўзроўні даступнасці медычных паслугаў для насельніцтва. Праўда, не па іх якасці.

29 краінаў

Столькі наведаў Лукашэнка ў якасці прэзідэнта за 20 год. Барак Оўбама за 7 год наведаў 50 краінаў. Дарэчы, у свеце толькі ў 14 краінах улада належыць аднаму чалавеку 20 і больш год – Беларусь сярод іх адзіная еўрапейская краіна. Яшчэ 9 знаходзяцца ў Афрыцы, 4 у Азіі.

[vc_single_image image=”368362″ img_size=”large”]

Маятнік Фуко

Маятнік Фуко – адмыслова сканструяванае прыстасаванне, ваганні якога пацвярджаюць вярчэнне Зямлі вакол сваёй восі. Маятнік Фуко ўяўляе сабой масіўны груз, падвешаны на доўгім падвесе (дрот, моцная нітка), верхні канец якога так замацаваны, што дазваляе маятніку вагацца ў любой вертыкальнай плоскасці.

[vc_single_image image=”368363″ img_size=”large”]

У свеце іх каля 20 і адзін знаходзяцца ў Менску, у будынку Педагагічнага ўніверсітэту ім. Максіма Танка на плошчы Незалежнасці

Пункт, супрацьлеглы Менску

Мары беларусаў пра акіян маглі б спраўдзіцца, каб мы пракапалі тунэль і апынуліся ў супрацьлеглым пункце планеты. Вось гэта месца знаходзіцца на адваротным баку зямной кулі ад Менску.

[vc_single_image image=”368364″ img_size=”large”]

Візавасць

З беларускім пашпартам можна наведаць 27 краінаў, не атрымоўваючы візы. Для параўнання, з фінскім вы патрапіце ў 170 краінаў, украінскім у 34. Але не ўсё так кепска, калі паглядзець на спіс краінаў са спрошчаным уездам для беларусаў – іх 89.

[vc_single_image image=”368365″ img_size=”large”]

Падрыхтаваў Іван Шыла, belsat.eu

Стужка навінаў