Старшыня партыі «Грамада» Сяргей Чэрачэнь выступіў на «Беларусь – 1». Ён распавёў пра ролю дзяржавы, падтрыманне адукацыі і медыцыны і як зрабіць Беларусь краінаю, дзе хочацца жыць.
Сяргей Чэрачэнь крыху распавёў сябе, падкрэсліў, што ўсяго дабіўся сам. Прыгадаў, што ад 2018 года ў партыі «Грамада», рашэнне балатавацца абдумваў даволі доўгі час.
«Як паказваюць апытанні, большая частка моладзі хоча з’ехаць з краіны. Мы мусім гэта змяніць, зрабіць Беларусь краінай, дзе будзе жыць камфортна жыць і нам і дзецям».
Ён сказаў, што не хоча крывавых ператрусаў, але эвалюцыі. І ў іх ёсць план. Сярод магчымых захадаў: змяншэнне ролі дзяржавы. Прыватная ініцыятыва мусіць стаць падмуркам эканомікі. Мінімізаваць удзел дзяржавы і стварыць экасістэму для развіцця бізнесу.
«Бізнесу трэба дапамагаць, а не ціснуць праверкаю і бессэнсоўнай бюракратыяй».
Дзяржава палохае нас дзікім капіталізмам. Але паводле Чэрачэня яна робіць тое самае. Як прыклад – табакеркі, якія абслугоўваюць інтарэсы буйнога бізнесы, прыбліжанага да ўладаў.
«Мы рады бачыць поспехі ІТ, але кожны бізнес мусіць мець такія перавагі».
Замест калгасаў мусіць быць прыватызацыі і стварэнне ўласных фермерскіх гаспадарак. Тое датычыць і іншых дробных і сярэдніх прадпрыемстваў – Чэрачэнь выступае за прыватызацыю на зразумелых умовах. Дзяржава ж мусіць рабіць інфраструктурныя праекты з прыцягненнем экспертаў.
«Мы вернем беларусам падтрыманне і абарону дзяржавы», – абяцае Чэрачэнь.
Ён кажа, што дзяржава мусіць забяспечваць дапамогу і перавучваць на запатрабаваную спецыяльнасць тых, хто страціў працу. Падатак на дармаедства мусіць быць адменены, як абсурдны. А пенсіі цалкам трэба выплочваць. У пенсійны стаж мусяць залічваць службу ў войску і вучобу,
Прыярытэтам мусіць быць якаснае і добрае медычнае абслугоўванне. Таму добрыя паліклінікі і шпіталі мусяць быць дасяжныя для ўсіх. А галоўнымі ў пытаннях здароўя мусяць быць дактары, а не чыноўнікі. Абяцае добры заробак для дактароў і настаўнікаў мусіць і адмену бюракратыі.
Жыллё мусіць быць дасяжным для любога, таму Чэрачэнь выступае за развіццё іпатэкі. І ўвесці прыватныя абслугоўваючыя кампаніі ў галіне ЖКГ.
«Клопат аб дзецях – клопат аб нашым будучыні».
Кандыдат прапаноўвае павялічыць дэкрэтнай дапамогі, увесці мацярынскі капітал. Зрабіць дасяжныя дзіцячыя садкі без чаргі, развіццё прыватнай адукацыю. Наведванне басейну або залі мусіць быць танней за піва. Закрануў Чэрачэнь і праблемы і людзей з інваліднасцю.
«Безбарʼернае асяроддзе мусіць існаваць не на паперы. Зараз дзяржава не падтрымлівае наўпрост людзей з інваліднасцю. Але дапамога мусіць ісці наўпрост ім».
Каб беларусы былі сапраўдныя гаспадарамі, трэба забяспечыць дэмакратыю. Таму ён заклікае праводзіць сумленныя выбары. І гаворка не толькі аб прэзідэнцкія або парламенцкія выбары. Кіраўніцтва рэгіёнаў мусіць быць абраным, а не прызначаным. Бюджэт мусіць быць уласны ў кожным горадзе.
«У Беларусі закон мусіць быць адзіным для ўсіх: для чыноўніка, бізнесмена, пенсіянера. Рашэнні судоў мусяць выконвацца ў тэрмін. Для судоў мусяць быць празрыстыя ўмовы, а не кулуарныя дамовы».
Дзяржава мусіць быць абслугоўваючым сэрвісам. А заробак чыноўніка мусіць быць не высокімі або нізкімі, або абаснаванымі. Прапаноўвае падаванне дэкларацыю аб даходах для чыноўніках вышэйшага ўзроўню і за ўвядзення электроннага дакументазвароту.
«Вучым ангельскую, падтрымліваем беларускую, выкарыстоўваем рускую», – там акрэсліў моўную палітыку Сяргей Чэрачэнь.
Ён мяркуе, што адукацыя па-белаурску мусіць быць даступнай для кожнага ахвочага. Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» мусяць вярнуцца, аднак праз рэферэндум. Кандыдат выказаўся за мараторый на смяротнае пакаранне, бо «дзяржава не мусіць пазбаўляць сваіх грамадзянаў жыцця».
«Мы мусім жыць у незалежнай краіне, таму ўлады не мусяць праводзіць аніякіх непразрыстых інтэграцыяў».
Чэрачэнь выступае за кантрактнае войска, нейтралітэт і адсутнасць замежных войскаў на тэрыторыі Беларусі. Таксама ён за адкрытую Беларусь і адмену візаў для Шэнгенскай зоны.
«Шмат якія з гэтых рашэнняў можна зрабіць хутка, трэба толькі воля ўладаў. Для некаторых патрэбна больш руплівай працы. Але разам мы можам зрабіць Беларусь краінаю, у якой хочацца жыць».
Сяргей Чэрачэнь заклікае да «апгрэйду» Канстытуцыі. У абнаўлёнай канстытуцыі мусіць быць замацаванне раздзялення ўладаў, развіццё парламенту. Прапаноўвае вярнуць абмежаванне 2 тэрміны для адной асобы.
«Толькі разам мы здолеем зрабіць Беларусь дынамічнай краінай».
Ён заклікае далучыцца да штабу, станавіцца назіральнікамі, а 9 жніўня прыйсці і выбраць Сяргея Чэрачэня і праграму эвалюцыі ўлады.
«Надышоў наш час. Час беларусаў».
КТ belsat.eu