Еўразвяз дасць беларусам, палякам і ўкраінцам 24 млн еўраў, калі яны аб'яднаюцца


Грошы з бюджэту Еўразвязу арганізацыі трох краінаў атрымаюць, калі аб’яднаюцца для супольных праектаў у галіне аховы здароўя, сацыяльных паслугаў ды бяспекі.

Афіцыйна стартавала праграма Еўразвязу «Польшча–Беларусь–Украіна» на 2014–2020 гады.

Ад 11 кастрычніка прымаюць заявы на конкурс праграмаў, якія даюць шанец атрымаць фінансаванне на разнастайныя дзеянні ў межах такіх сфераў дзейнасці як «спадчына», «даступнасць», «бяспека» або «мяжа».

Агульны аб’ём датацыяў, вылучаных на гэты конкурс – 80,17 млн еўра, а кошт аднаго канкрэтнага гранту на праект павінен быць у межах 100 000–2 500 000 еўраў.

Адзіная ўмова – праекты павінныя быць супольныя, трансгранічныя. У сувязі з гэтым трэба выканаць даволі шмат крытэрыяў, але галоўнымі з’яўляюцца як мінімум супольныя супраца, рэалізацыя, фінансаванне і персанал.

Паказальна, што старонка PL–BY–UA мае версіі на чатырох мовах, але не па-беларуску.

ДД

Стужка навінаў