Этна-пікнік у Горадні: вышыванкі, танцы і кнігі ў Новым замку


Гарадзенская абласная бібліятэка імя Карскага зладзіла незвычайны пікнік у стылі этна.

У старым яблыневым садзе на заднім двары палацу, дзе больш за 200 год таму праходзіў апошні сойм Рэчы Паспалітай, гэтымі выходнымі танчылі, смяяліся і гарталі кнігі. Дзясяткі кнігаў былі раскладзеныя на сталах або наўпрост на траве – кожны мог падысці і пагартаць ці пачытаць у голас.

Тут жа граў гармонік, а сябры Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства (СЭТ) ладзілі майстар-клас па народных танцах. Нехта, сабраўшыся ў гурток, граў у настольныя гульні, нехта – разглядаў старыя фота, развешаныя нібы бялізна на сушку.

Незвычайны пікнік стаў ці не першай падобнай ініцыятывай з боку абласной бібліятэкі, якую з імпэтам падтрымалі СЭТ-аўцы. Для бібліятэкараў гэта папулярызацыя жывой кнігі, якая ўсё часцей саступае электронным носьбітам, для маладзёнаў – незвычайная атракцыя на свежым паветры, куды можна прыйсці самому ці запрасіць сяброў.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары