Эштан: ЕЗ будзе сачыць за прэвентыўнымі затрыманнямі ў Беларусі


Вярхоўная прадстаўніца ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі адказала на зварот сустаршыні працоўнай групы «Еўранэсту» па Беларусі.

Сустаршыня працоўнай групы «Еўранэсту» па Беларусі Агнешка Казлоўска-Раевіч запытала ў Кэтрын Эштан, ці будзе ЕЗ неяк уплываць на беларускія ўлады ў справе прэвентыўных затрыманняў апазіцыянераў. На што Кэтрын Эштан адказала:

«Парушэнне прынцыпаў дэмакратыі і правоў чалавека ўсцяж з’яўляецца праблемай для Еўразвязу ў стасунках з Беларуссю. Гэта адлюстроўваецца ў палітыцы крытычнага ўзаемадзеяння, якую ЕЗ праводзіць у дачыненні да Беларусі і якая ўключае значную сістэму санкцыяў. Дэлегацыя Еўрапейскага звязу ў Менску ведае пра так званыя «прэвентыўныя затрыманні» і ўважліва сочыць за развіццём сітуацыі».

ЗК, belsat.eu, kozlowska-rajewicz.pl

Стужка навінаў