Эрдаган супраць комікаў: суд на баку гумарыстаў


У Нямеччыне суд адхіліў пазоў прэзідэнта Турцыі Рэджепа Таіпа Эрдаган да кіраўніка выдавецкага дома Axel Springer Матыяса Дэпфнера, які працытаваў частку абразлівага верша коміка Яна Бомэрмана пра турэцкага лідара.

Суд вырашыў, што патрабаванне забараніць Дэпфнеру ўжываць абразлівы эпітэт з верша пра Эрдагана супярэчыць ягонаму праву на свабоду самавыяўлення.

31 сакавіка на дзяржаўным тэлебачанні ZDF у сатырычнай праграме «Neo Magazin Royale» вядоўца Ян Бомэрман прадставіў Эрдагана адначасова як педафіла, заафіла і ў дадатак гея. Паводле коміка Эрдаган – «чалавек з маленькім сікуном» і галавой такой ж «пустой, як яго яйкі».

Два тыдні перад гэтым Эрдагана высмеялі таксама ў кліпе, які паказалі ў эфіры праграмы Extra 3 на тэлеканале NDR.[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/R2e2yHjc_mc”][vc_column_text]Цярплівасць у Эрдагана лопнула, на дыванік у турэцкае МЗС быў выкліканы нямецкі амбасадар Марцін Эрдман. Тлумачыцца з турэцкім лідарам давялося праз тэлефон таксама канцлерцы. Ангела Меркель пагадзілася, што нумар Бомэрмана быў «свядома абразлівы», за што яе сустрэла крытыка з боку нямецкіх медыяў, якія, аднак, зазначылі, што імаверна палітык скаваная еўрапейска-турэцкай дамовай аб мігрантах ды не зацікаўленая псаваць стасункі з Эрдаганам.

У адкрытым лісце салідарнасць з комікам выказаў кіраўнік выдавецкага дому Axel Springer Матыяс Дэпфнэр, які працытаваў эпітэты Бомэрмана ў дачыненні да Эрдагана.

За гэта турэцкі прэзідэнт падаў на яго ў суд, які сёння адхіліў пазоў.

«Калі б суд у Кёльне пагадзіўся б вынесці забарону, Дэпфнеру было б забаронена выкарыстоўваць для апісання Эрдагана непрыстойнае слова, якое першым ужыў Бомэрман і затым паўтарыў кіраўнік Axel Springer», – паведамляе Reuters.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў