Жыхароў Еўразвязу пасадзяць на мяса-малочную дыету


ЕЗ выдаў на прасоўванне сельскагаспадарчых прадуктаў 33 мільёны еўра.

Еўрапейскі Камісія адобрыла суфінансаванне 21 праекта па рэкламаванні сельскагаспадарчых прадуктаў у ЕЗ. Большасць праектаў разлічаная на тры гады. Мяркуецца, што праз гэты час грамадзяне ЕЗ будуць больш спажываць еўрапейскага малака, бараніны, садавіны, гародніны сокаў і натуральных прадуктаў.

Да рэкламных кампаніяў будуць падключаныя спартоўцы, якія, напрыклад, будуць рэкламаваць спажыванне малака ў Даніі.

Разам з тым ёсць і крытыкі такой кампаніі, якія лічаць, што грошы будуць марнавацца.

«Калі попыту няма, то яго няма», – кажа Эрык Хэрытсэн з Сусветнага фонду дзікай прыроды, і дадае, што кампаніі і самі могуць прасоўваць сваю прадукцыю.

Паводле статыстыкі, у некаторых частках Еўропы падае спажыванне малака. Калі ў Вялікай Брытаніі ў 1999-м годзе ў сярэднім выпівалі па 32 літры малака штогод, то ў 2009-м – толькі па 21,4 літры. Цікава і тое, што згодна з апублікаваным нядаўна даследаваннем у «Брытанскім медычным часопісе», больш чым тры шклянкі малака ў дзень могуць прывесці да «нежаданых наступстваў».

ЗК, belsat.eu, паводле EUobserver

Стужка навінаў